Наладкі, Увайсьці
Беларуская Індымэдыя, што, навошта, як, і іншыя пытаньні
аўтар госьць, дата 2016-02-22 01:02, textile, камэнтараў: 7

Беларуская Індымэдыя, што, навошта, як, і іншыя пытаньні, якія вы хацелі, але баяліся спытаць

Гісторыя

Першая Індымэдыя (ад Independent Media Center, IMC) зьявілася ў лістападзе 1999 году, ейнай мэтай было незалежнае й аб’ектыўнае асьвятленьне пратэстаў супраць СГА у Сыэтле. Ідэя аказалася пасьпяховай, і ўжо ў 2002 годзе існавала 89 індымэдый, а ў 2006 — каля 150.

Індымэдыя — гэта калектыў незалежных актывістаў, які прапануе некамэрцыйнае асьвятленьне падзей і апэратыўны інфармацыйны канал, адкрыты для ўзаемадзеяньня з усімі карыстальнікамі, незалежны ад дзяржаўнай, камэрцыйнай або партыйнай цэнзуры.

Беларуская Індымэдыя пачала адлік свайго часу з 2004 года. За гэты год сфармавалася група актывістаў, зацікаўленых у стварэньні лакальнага мэдыяцэнтру, і яны прэзэнтавалі праект на першым беларускім Сацыяльным форуме ў лістападзе, з-за чаго некаторыя каля-левыя афэрысты заяўлялі пасьля, што стварэньне Індымэдыі стала вынікам БСФ. Наступная публічная сустрэча калектыву з зацікаўленымі асобамі адбылася празь некалькі месяцаў, на фэстывалі “Без субкультуры няма культуры”.

Хаця публічныя сустрэчы калектыву прапісаныя ў Грамадзкай дамове, з 2004 году іх не праводзілася з прычыны магчымых рэпрэсій, больш за тое, беларуская інды ці не адзіная ў сусьветнай сетцы, якая іх не праводзіць рэгулярна.

Розныя індымэдыі маюць розную ўнутраную структуру, недзе гэта фактычна незалежны журналісцкі калектыў, недзе існуе рэдкалегія, якая, напрыклад, адбірае матар’ялы для галоўнай калёнкі, недзе матар’ялы праходзяць прэмадэрацыю. На беларускай жа Індымэдыі прынцып адкрытай публікацыі распаўсюджваецца ў тым ліку й на выбар таго, якія матар’ялы трапляюць у галоўную калёнку. Болей тут.

Рост папулярнасьці й заняпад

Да выбараў лукашэнкі 2006 году, нягледзячы на адкрытасьць да ўсіх ініцыятываў, чыя дзейнасьць не супярэчыць Градазкай дамове Індымэдыя заставалася ўнутрыанархісцкім праектам. На хвалі ж пратэстаў адбываецца рэзкі ўзьлёт папулярнасьці сайту, пачынае выдавацца папяровы варыянт з выбранымі матар’яламі сайту. Адзін з нумароў папяровай Інды быў выдадзены да “Чарнобыльскага шляху” і ўтрымліваў расьсьледаваньне як францускія ядзерныя карпарацыі лабіруюць пабудову АЭС у Беларусі.

Пасьля піку папулярнасьці вясной 2006 Інды ізноў паступова вяртаецца ў анархісцкае гета. Гэта зьвязана як з агульным падзеньнем узроўню пратэставага настрою ў краіне, так і з ростам папулярнасьці сацыяльных сетак, якія адцягнулі ўвагу карыстальнікаў ад іншых сайтаў.

Такім чынам, мы падыходзім да аднаго з самых цяжкіх момантаў у гісторыі сучаснага анархісцкага руху ўвогуле, і беларускай Індымэдыі ў прыватнасьці: рэпрэсій восені 2010 — пачатку 2011 гг.

30 жніўня 2010 г. нехта кідае молатаў у расейскае пасольства, патрапіўшы ў стаяўшую там машыну. Разгараецца канфлікт між беларускімі й расейскімі ўладамі, у якіх тады і без таго былі не найлепшыя адносіны, беларускія абвінавачваюць спэцслужбы Расеі ў правакацыі, тыя — наадварот.

На фоне гэтай гістэрыі 2 верасьня ў стужцы Індымэдыі зьяўляецца заява дагэтуль не вядомай групы “Сябры свабоды”, якія бяруць на сябе адказнасьць за акцыю, і заяўляюць, што яна была праведзеная ў знак салідарнасьці з затрыманымі па справе Хімкінскага лесу ў Маскве. Гэтая заява вельмі хутка разьлятаецца па іншых сайтах, ад “Рэвалюцыйнага дзеяньня” і блогаў асобных актывістаў да СМІ. Мадэратар nasty расцэньнвае гэты матар’ял як укід інфармацыі для абгрунтаваньня рэпрэсій як супраць беларускіх анархістаў, так і расейскіх абаронцаў Хімкінскага лесу, і выдаляе яго. Гэтыя дзеяньні падтрымлівае іншы мадэратар s_r, які бачыць у гэтай публікацыі пункт 9.2.4 грамадзкай дамовы (пасьля ўжо, калі сытуацыя праясьнілася, s_r прызнаў памылкі й склаў паўнамоцтвы), болей тут, тут і тут. Ужо 3-га чысла, акабы ўрываюцца ў кватэру, якую сумесна здымалі некалькі анархістаў і затрымліваюць іх. Пачынаюцца затрыманьні анархістаў па ўсёй Беларусі.

Некаторыя актывісты, напрыклад РД, усклалі віну за арышты на Індымэдыю, маўляў, калі б яны ня выдалілі заявы “Сяброў свабоды”, то й супраць іх не было б рэпрэсій, а так, нібыта, першакрыніцай заявы станавіўся сайт РД. З таго часу пачалася аднабаковая вайна РД і блізкіх да іх актывістаў, якія, відавочна, нават не разумеюць як працуюць індымэдыі, супраць Беларускай Індымэдыі, заклікі да байкоту й т.п.

Будучыня

Як бы там не было, беларуская Індымэдыя не загнулася, а апошнім часам нават пачала адраджацца. Што яе чакае залежыць ад удзельнікаў калектыву, а гэта, нагадаем, кожны чалавек які разьмяшчае матар’ялы на сайце й прымае п. 1 Грамадзкай дамовы, так што далучайцеся да працы.

Камэнтары
  • аўтар госьць, дата 2016-02-22 13:56, спасылка

    Читая данное резюме про БелИнди можно подумать что с честью и достоинством у неё всегда всё в порядке было. Но не стоит забывать и избегать того факта, что в составе белиндимедии образца 10-го года, находились люди которые руководствуясь собственным мнением просто-напросто проигнорировали и нарушили ряд пунктов Общественного договора Белорусской Индимедии. Хотя бы даже вот этот пункт:

    - 1.2. Обеспечение общества свободной и оперативной информацией, не пропущенной через фильтр государственной, коммерческой и партийной цензуры

    Для сравнения, вот заявление по поводу бойкота:

    https://blackblocg.info/protestnye-dejstviya/58-belorusskoj-indimedii-bojkot

    И заявление от “Друзей Свободы”, тех самых анархистов, которых модераторы БелИндимедии решили цензурировать:

    http://blackblocg.blogspot.de/2010/09/blog-post_11.html

    Пусть кто не видел этих заявлений, ознакомится с материалом другой стороны.

  • аўтар госьць, дата 2016-02-25 20:07, спасылка

    Действительно звучит так, словно небольшая ошибочка вышла, а ведь общественный договор продвигался в первую очередь людьми из среды модераторов, а оказалось, что эти же люди не следует своей же идее.

    Интересует вопрос и того, что же случилось со вторым модератором, который удалил новость?

  • аўтар госьць, дата 2016-02-29 00:27, спасылка

    Наколькі я ведаю, мадэратар nasty фактычна ў працы БелІнды не ўдзельнічае, прынамсі ані новых паведамленьняў, ані мадэратарскіх дзеяньняў ад гэтага мадэратара ня робіцца.

  • аўтар госьць, дата 2016-03-07 18:56, спасылка

    А как можно узнать общее число модераторов и сколько из них являются активными?

  • аўтар госьць, дата 2016-03-08 17:50, спасылка

    Вялікі дзякуй аўтару паста за агляд гісторіі Інды, але здаецца, што пытанне 2010 года ўсё яшчэ канчаткова не вырашана (і каменты вышэй таму пацверджанне), і яно дагэтуль уплывае на лёс усяго праекта, бо што ні кажы, а аўтарытэт Індымедыі быў значна падарваны.

    Не вельмі зразумела, ці нясуць адказнасць за выдаленне паста Сяброў Свабоды только мадэратары nasty і s_r, ці ў гэтым ёсць адказнасць усяго калектыва мадэратараў. Бо ёсць публічныя звесткі пра тое, што адзін мадэратар прапанаваў выдаленне, другі пацвердзіў, але нічога няма пра тое, як ставіўся да гэтага ўвесь астатні калектыў мадэратараў. Як прымалася тое ракавое рашэнне: толькі 2 чалавекамі або неяк інакш? Хацелася б чуць нейкі голас ад астатняга калектыву.

  • аўтар госьць, дата 2016-06-04 00:56, спасылка

    Здарова, гэта s_r.

    Сто гадоў мяне тут не было, а тут нешта вырашыў зайсьці і гляджу, ўсё тыя ж тэмы падымаюцца.

    Каб было зразумела, я быў аўтарам большай часткі таго самага статуту Беларускай Індымедыі, у тым ліку пункта аб выдаленьні матар'ялаў.

    У ім няма ніякіх двайных трактовак. Менавіта выдаленьне матар'ялаў было ад пачатку (кансенсусам!) прызнана практыкай, дапушчальнай у скрайніх выпадках, калі невядома хто публікуе артыкулы, даючыя непасрэдную падставу для ўзбуджэньня крымінальнай справы па самім факце публікацыі. Што такая практыка гіпатэтычна магчымая, ніхто не хаваў.

    Сваё рашэньне аб выдаленьні мадэратар тады абгрунтаваў калектыву. Не памятаю, каб нехта быў кардынальна супраць.

    Дадаткова былі даволі грунтоўныя падставы лічыць зварот фэйкам. Гэта дадало упэўненасьці і рэзкасьці тону, хаця тут мы памыліліся. За гэта я папрасіў прабачэньня. У тым ліку з-за гэтага я вырашыў пакінуць праект.

    Але што гэта мяняе ў вышэй сказаным?

    Крыўдуйце колькі хочаце за тое, што…

    Прагледзіць паведамленьне цалкам

  • аўтар госьць, дата 2016-06-04 01:18, спасылка

    >> Не вельмі зразумела, ці нясуць адказнасць за выдаленне паста Сяброў Свабоды только мадэратары nasty і s_r, ці ў гэтым ёсць адказнасць усяго калектыва мадэратараў.

    Не вельмі зразумела, як у Вашым разуменьні можа выглядаць "несьці адказнасьць". Не было ніякай сакрэтнай арганізацыі са статутамі, ўзнагародамі і пакараньнямі. Былі людзі з тэхнічным статусам мадэратара і была мінімальна патрэбная гарызантальная камунікацыя паміж імі па пытаньнях мадэрацыі.

    Я склаў паўнамоцтвы, бо палічыў гэта правільным. Гэта было добраахвотнае, асабістае рашэньне.

    >> Бо ёсць публічныя звесткі пра тое, што адзін мадэратар прапанаваў выдаленне, другі пацвердзіў

    Адзін, палічыўшы сітуацыю экстрэмальнай і патрабуючай неадкладных дзеяньняў, выдаліў. Потым паведаміў аб гэтым факце (і сваіх даволі разумных меркаваньнях аб неабходнасьці такога выбару) астатнім.

    Другі, пастфактум пагадзіўшыся з пазыцыяй першага, ўзяў на сябе маральны цяжар публічнага абгрунтаваньня і тлумачэньня гэтых дзеяньняў. Вось…

    Прагледзіць паведамленьне цалкам